Tag Archives: ЗША

Віншаваньне з угодкамі БНР ад Кангрэсу ЗША – 2.4.1978

У 1978 годзе Кангрэс ЗША з падачы кангрэсвуман М.Р. Оўкар выдаў афіцыйнае віншаваньне беларускай грамадзе з 60-годзьдзем абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.

Continue reading Віншаваньне з угодкамі БНР ад Кангрэсу ЗША – 2.4.1978

Віншаваньне з Днём Волі ад прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша (старэйшага) – 1989

Афіцыйнае віншаваньне з гадавінай абвяшчэньня незалежнасьці БНР ад прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша (старэйшага), 1989 г.

БЕЛЫ ДОМ
ВАШЫНГТОН

31 сакавіка 1989 г.

Я рады вітаць усіх, хто разам зь Беларускім Каардынацыйным Камітэтам ушаноўвае 71-я ўгодкі Беларускай Незалежнасьці.

Адзначаючы гэтую падзею, мы ўшаноўваем багатую нацыянальную спадчыну, якою Беларусь дзялілася са сьветам на працягу стагодзьдзяў. Мы сьвядомыя таго, што нельга згасіць людзкую прагу да свабоды нават дзесяцігодзьдзямі часу. Я ўхваляю вас у вашых намаганьнях трымаць нядолю беларусаў перад увагаю амэрыканцаў, якім пашасьціла жыць у свабодным грамадзтве.

Continue reading Віншаваньне з Днём Волі ад прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша (старэйшага) – 1989

Рональд Рэйган: “Божа, блаславі Беларусь” – віншаваньне з Днём Волі, 1988 г.

Афіцыйнае віншаваньне з 70-мі ўгодкамі абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі ад прэзыдэнта ЗША Рональда Рэйгана, 1988 г.

БЕЛЫ ДОМ
ВАШЫНГТОН

24 сакавіка 1988 г.

Сардэчныя прывітаньні амэрыканскім беларусам і ўсім, хто адзначае 70-я ўгодкі Беларускае Незалежнасьці. Адзначэньнем гэтых угодкаў ушаноўваецца ўпартасьць беларусаў у сваім жаданьні жыць у свабодзе й незалежнасьці. Таксама гэта ўшанаваньне гордае і старажытнае спадчыны, дзеля захаваньня якое вы робіце так шмат.

Continue reading Рональд Рэйган: “Божа, блаславі Беларусь” – віншаваньне з Днём Волі, 1988 г.

Мэр Нью-Ёрка абвесьціў 25 сакавіка Днём Незалежнасьці Беларусі ў сваім горадзе – 1957 г.

Дзякуючы намаганьням беларускай дыяспары ў ЗША па папулярызацыі інфармацыі пра Беларусь сярод уплывовых колаў ЗША мэр найбуйнейшага гораду Амэрыкі афіцыйна абвесьціў 25 сакавіка 1957 г. Днём Незалежнасьці Беларусі ў Нью-Ёрку і запрасіў жыхароў гораду “далучыцца да грамадзянаў беларускага паходжаньня ў малітвах за мір, свабоду й справядлівасьць у сьвеце”

Ніжэй тэкст афіцыйнай Праклямацыі, якую выдала мэрыя Нью-Ёрку.

 

Continue reading Мэр Нью-Ёрка абвесьціў 25 сакавіка Днём Незалежнасьці Беларусі ў сваім горадзе – 1957 г.

25 сакавіка абвешчаны “Беларускім днём незалежнасьці” распараджэньнем губэрнатара штату Калярада – 1984 г.

У 1984 г. губэрнатар амэрыканскага штату Калярада Рычард Ламм (Richard Lamm) зрабіў афіцыйную заяву аб 25 сакавіка як Дню незалежнасьці Беларусі.

Гэткая і іншыя афіцыйныя заявы ўладаў ЗША сталіся вынікам актыўнай працы беларускай дыяспары па папулярызацыі Беларусі, распаўсюдзе інфармацыі пра гісторыю сваёй бацькаўшчыны.

Штат Калярада на мапе ЗША

У афіцыйным губэрнатарскім абвяшчэньні казалася:

“Улічваючы, што 25 сакавіка адзначаецца гадавіна абвяшчэньня незалежнасьці Беларускае Народнае Рэспублікі,

Улічваючы, што Беларуская Народная Рэспубліка была заснаваная пасьля падзеньня царскай Расейскай Імпэрыі, але была акупаваная ўрадам савецкай Расеі;

Улічваючы, што людзі беларускага паходжаньня, што жывуць у Калярада, зацікаўленыя ў вызваленьні Беларусі;

Улічваючы, што ўсе калярадцы цэняць асабістую свабоду і нацыянальную незалежнасьць;

Я, Рычард Ламм, губэрнатар штату Калярада, абвяшчаю дзень 25 сакавіка 1984 г. Беларускім Днём незалежнасьці.

У штаце Калярада
Дадзена маёй рукою й галоўнай пячаткай
20 сакавіка 1984 г.”

*** Continue reading 25 сакавіка абвешчаны “Беларускім днём незалежнасьці” распараджэньнем губэрнатара штату Калярада – 1984 г.

Віншаваньне з 25 сакавіка ад амбасадара Рэспублікі Беларусь – 1995 г.

Віншаваньне на адрас адной з тагачасных арганізацый беларускай дыяспары ў ЗША ад амбасадара Рэспублікі Беларусь у ЗША Сяргея Мартынава. У 2003 – 2012 гг. С. Мартынаў быў міністрам замежных справаў Рэспублікі Беларусь.

***
Паважанае спадарства!

Шлю Вам шчырыя прывітаньні з 77-мі ўгодкамі 25 Сакавіка.
Continue reading Віншаваньне з 25 сакавіка ад амбасадара Рэспублікі Беларусь – 1995 г.

Дзень Беларускай Незалежнасьці – афіцыйная праклямацыя мэра Нью-Ёрка, 1995 г.

Афіцыйная праклямацыя мэра Нью-Ёрка Рудольфа Джуліяні аб абвяшчэньні Дня Беларускай Незалежнасьці ў Нью-Ёрку з нагоды Дня Волі, 1995 год.

OFFICE OF THE MAYOR
CITY OF NEW YORK

PROCLAMATION

Continue reading Дзень Беларускай Незалежнасьці – афіцыйная праклямацыя мэра Нью-Ёрка, 1995 г.

Віншаваньне з Днём Волі ад Прэзыдэнта ЗША Біла Клінтана – 1995 г.

У 1995 г. да 25 сакавіка прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан выдаў афіцыйнае віншаваньне беларусам з нагоды Дня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.

БЕЛЫ ДОМ
ВАШЫНГТОН

16 сакавіка 1995 г.

У 77-я ўгодкі абвешчаньня ў 1918 годзе незалежнасьці Беларускае Народнае Рэспублікі я перадаю шчырае прывітаньне ўсім амэрыканцам беларускага паходжаньня, якія адзначаюць гэтую важную дату. Аднаўленьне ў 1991 годзе незалежнасьці Беларусі, сымбалізуючы нязьмерлы дух беларускай дэмакратыі, уяўляе сабой удалае ажыцьцяўленьне шматвекавога жаданьня.

Кароткатрывалая рэспубліка 1918 году дае важны прыклад сучаснаму пакаленьню. Нацыя мусіць быць пільнай, аберагаючы і ахоўваючы свой сувэрэнітэт і незалежнасьць. Бо раз страчаная, гэткая свабода ня лёгка аднаўляецца. Падзеі 1918 і 1991 гадоў паказваюць нам, што нават дзесяцігодзьдзі чужога панаваньня ці таталітарнага ладу ня здолелі здушыць у Беларусі імкненьня да дэмакратыі.

Падтрымка сувэрэнітэту, незалежнасьці і тэрытарыяльнай цэласьці Беларусі сталася правадным прынцыпам у дачыненьнях Амэрыкі з гэтаю краінай. У духу гэтых угодкаў адновім жа нашую адданасьць справе запэўненьня, каб працягвала яскрава гарэць полымя беларускай свабоды і дэмакратыі.

Найлепшыя пажаданьні ўсім удала правесьці гэтае сьвяткаваньне.

Біл Клінтан

***

THE WHITE HOUSE
WASHINGTON

March 16, 1995

On the seventy-seventh anniversary of the 1918 proclamation of independence by the Belarusian National Republic, I extend warm greetings to all Americans of Belarusian heritage who are celebrating this important occasion. Symbolizing the undying spirit of Belarusian democracy, the rebirth in 1991 of an independent Belarus represents the successful realization of a centuries-old ambition.

The short-lived republic of 1918 offers important lessons for today’s generation. A nation must remain vigilant in preserving and protecting its sovereignty and independence. Once lost, such freedom is not easily regained. The events of 1918 and 1991 teach us that the yearning for democracy in Berlarus cannot be extinguished, even by decades of foreign domination or totalitarian rule.

Support for Belarus’ sovereignty, independence, and territorial integrity forms the guiding principle of America’s relations with that country. In the spirit of this anniversary, may we all reaffirm our commitment to ensuring that the flame of Belarusian freedom and democracy continues to burn brightly.

Best wishes to all for a wonderful anniversary celebration.

Bill Clinton

Віншаваньне з Днём Волі ад прэзыдэнта ЗША Дуайта Айзэнгаўэра – 1958

З нагоды 40-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі Прэзыдэнт ЗША Айзэнгаўэр перадаў на рукі старшыні Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня Кастуся Мерляка прывітаньне наступнага зьместу:

БЕЛЫ ДОМ
ВАШЫНГТОН
АСЫСТЭНТ ПРЭЗЫДЭНТА

15 сакавіка 1958 г.

Паважаны пане Мерляк,

Прэзыдэнт папрасіў мяне перадаць Вам, а таксама членам і сябрам Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня, ягоныя віншаваньні і найлепшыя пажаданьні посьпеху Вашай грамадзе.

Ініцыятыўны дух і багатыя навыкі грамадзянаў беларускага паходжаньня зрабілі істотны ўнёсак у веліч нашае краіны.

Хаця сёлетняе сьвяткаваньне адбываецца ў пэрыяд міру, неабходна заўжды быць гатовымі перад небясьпекамі, якія пагражаюць міру ў цяперашнім неспакойным сьвеце. У намаганьнях захаваць нашую краіну моцнай і гатовай, мы ведаем, што нашыя грамадзяне беларускага паходжаньня робяць сваю важную долю працы.

з павагаю,
Шэрман Адамс

Continue reading Віншаваньне з Днём Волі ад прэзыдэнта ЗША Дуайта Айзэнгаўэра – 1958