Tag Archives: Збройная антысавецкая барацьба ў Беларусі

Антысавецкае паўстаньне ў Барысаве – 16.03.1919

16-18 сакавіка 1919 адбыліся антысавецкія беспарадкі ў Барысаве, вядомыя як Барысаўскае антысавецкае паўстаньне.

Бальшавікі спрабавалі арганізаваць мабілізацыю мясцовага насельніцтва на вайну супраць Польшчы, а таксама пачалі рэквізіцыю ў мясцовых жыхароў маёмасьці і харчаваньня на патрэбы Чырвонай арміі. У адказ на гэта ў Барысаве пачаліся беспарадкі сярод сагнаных на мабілізацыю жыхароў: былі разгромленыя савецкія органы ўлады, пасьля чаго людзі разышліся па дамох. У наступныя дні бальшавікі ўчынілі хвалю рэпрэсій супраць актыўных удзельнікаў паўстаньня, многія былі расстраляныя.

Антысавецкае паўстаньне ў Нясьвіжы – 15.03.1919

У ноч з 14 на 15 сакавіка 1919 пачалося антысавецкае паўстаньне ў Нясьвіжы. Узброеныя паўстанцы захапілі галоўныя адміністрацыйныя будынкі, ліквідавалі мясцовы савет і вызвалілі бальшавіцкіх вязьняў.

Continue reading Антысавецкае паўстаньне ў Нясьвіжы – 15.03.1919