Tag Archives: Другая Сусьветная Вайна

Клаўдзі Дуж-Душэўскі

27 сакавіка 1891 г. у Глыбокім нарадзіўся Клаўдзі Дуж-Душэўскі – беларускі грамадзкі і дзяржаўны дзеяч, дыплямат, архітэктар, стваральнік сучаснага эскіза беларускага нацыянальнага бел-чырвона-белага сьцяга.

Continue reading Клаўдзі Дуж-Душэўскі

Расправа нацыстаў над жыхарамі Хатыні – 22.03.1943

22 сакавіка – гадавіна зьнішчэньня вёскі Хатынь нямецкімі нацыстамі пры ўдзеле сфармаванага з савецкіх ваеннапалонных батальёну дапаможнай паліцыі. Расправа над жыхарамі Хатыні стала адным з сымбаляў нацыстоўскіх злачынстваў супраць беларускага цывільнага насельніцтва ў час Другой Сусьветнай Вайны.

Continue reading Расправа нацыстаў над жыхарамі Хатыні – 22.03.1943

Аўген Калубовіч (Каханоўскі)

5 сакавіка 1910 г. ў Рагачоўскім павеце нарадзіўся Аўген Калубовіч (Каханоўскі), прам’ер-міністар БНР, пісьменьнік, гісторык, пэдагог, вязень ГУЛАГ.

Continue reading Аўген Калубовіч (Каханоўскі)

Францішак Кушаль

16 лютага 1895 г. у Валожынскім павеце нарадзіўся генэрал Францішак Кушаль – беларускі вайсковец і грамадзкі дзеяч, сябра Рады БНР у выгнаньні.

З нэкралёгу ў часопісе “Божым Шляхам” (№3 (108)):

Францішак Кушаль нарадзіўся ў вёсцы Першаі, Валожынскага павету 16 лютага 1895. Народную школу сконыў у Івянцы. У часе першае сусьветнае вайны студыюе ў афіцэрскай школе.

Пасьля ўстанаўленьня Беларускай Народнай Рэспублікі 25 Сакавіка 1918, афіцэр Кушаль належыць да Беларускай Вайсковай Камісіі. І ад таго часу ён не пакідае змагацца, як жаўнер і як грамадзкі дзеяч, за незалежную Беларусь.

Continue reading Францішак Кушаль

Міжнародны дзень памяці ахвяраў Галакосту

27 студзеня адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяраў Галакосту – масавага зьнішчэньня габрэяў нямецкімі нацыянал-сацыялістамі ў час Другой Сусьветнай Вайны. Агулам нацыстамі былі мэтанакіравана забітыя да шасьці мільёнаў этнічных габрэяў, а таксама два мільёны ромаў, 250 тысячаў людзей зь інваліднасьцю і дзевяць тысячаў мужчынаў-гомасэксуалаў.

На тэрыторыі Беларусі было забіта да 800 тысячаў этнічных габрэяў. Кожная восьмая ахвяра Галакосту – гэта жыхар Беларусі. Ахвяры Галакосту складаюць траціну агульных стратаў Беларусі ў Другой Сусьветнай Вайне.

У выніку Другой Сусьветнай Вайны і наступнай эміграцыі практычна зьнікла беларускае габрэйства, якое на працягу многіх стагодзьдзяў было неад’емным складнікам культурнага і этнічнага ляндшафту Беларусі.

Continue reading Міжнародны дзень памяці ахвяраў Галакосту

ДЭКЛЯРАЦЫЯ ПАМЯЦІ І САЛІДАРНАСЬЦІ

ДЭКЛЯРАЦЫЯ ПАМЯЦІ І САЛІДАРНАСЬЦІ
Рады Беларускай Народнай Рэспублікі ў Выгнаньні
 

Continue reading ДЭКЛЯРАЦЫЯ ПАМЯЦІ І САЛІДАРНАСЬЦІ

DECLARATION OF MEMORY AND SOLIDARITY

DECLARATION OF MEMORY AND SOLIDARITY
by the Rada of the Belarusian Democratic Republic in Exile

Continue reading DECLARATION OF MEMORY AND SOLIDARITY

ЗАЯВА РАДЫ БНР З НАГОДЫ 70-ГОДЗЬДЗЯ АД ЗАКАНЧЭНЬНЯ ДРУГОЕ СУСЬВЕТНАЕ ВАЙНЫ

70 гадоў таму, у ноч з 8 на 9 траўня 1945 г., быў падпісаны Акт пра капітуляцыю гітлераўскай Нямеччыны, і ў Эўропе афіцыйна скончылася Другая Сусьветная Вайна.

У вайне загінула больш за чвэрць жыхароў Беларусі. Гэтая лічба ўключае загінулых з усіх бакоў фронту, а таксама ўсіх загінулых цывільных жыхароў. Істотную частку ахвяраў (да 800 тысяч) склалі беларускія габрэі, якіх нямецкія нацысты мэтанакіравана вынішчалі.

Continue reading ЗАЯВА РАДЫ БНР З НАГОДЫ 70-ГОДЗЬДЗЯ АД ЗАКАНЧЭНЬНЯ ДРУГОЕ СУСЬВЕТНАЕ ВАЙНЫ