Tag Archives: Барыс Рагуля

Праклятыя і забытыя – фільм пра збройную барацьбу за незалежнасьць Беларусі

Дакумэнтальны фільм рэжысэра Антося Цялежнікава пра збройны незалежніцкі супраціў на Беларусі пасьля Другой Сусьветнай Вайны (2013 г., тэлеканал “Белсат”).

Асновай гэтае барацьбы стала Беларуская Незалежніцкая Партыя, створаная ў 1942 годзе і паўлегальная ў часы нямецкай акупацыі. Ужо ў самым канцы вайны, калі яе вынік ужо быў перадвызначаны, шэраг беларускіх дывэрсантаў былі дэсантаваныя на тэрыторыю Беларусі. Іхнаю мэтаю была арганізацыя ўзброенага незалежніцкага падполля, у тым ліку на выпадак вайны паміж заходнімі саюзнікамі ды СССР.

Апошні зь беларускіх партызанаў-незалежнікаў, паводле афіцыйнай вэрсіі, загінуў у 1955 годзе. І ў Савецкім Саюзе, і ў сёньняшняй Беларусі гэтых людзей праклялі ды забылі.

Стужка багатая на ўспаміны ўдзельнікаў падзеяў, у ёй упершыню прадэманстраваны шэраг дакумэнтаў зь летувіскіх і польскіх архіваў, а таксама кадры сустрэчы Барыса Рагулі з вэтэранамі ягонага швадрону ў 1997 г. у Вільні.

 

Барыс Рагуля

1 студзеня 1920 г. у Наваградзкім павеце нарадзіўся Барыс Рагуля, намесьнік Старшыні Рады БНР, вайсковец, мэдык, выбітны дзеяч беларускай дыяспары ў Канадзе.

Ягоны бацька быў лекарам, але памёр падчас эпідэміі тыфусу, калі Барысу было толькі два гады. Маці з сынам пераехалі ў Любчу. Пасьля заканчэньня акушэрскіх курсаў у Варшаве маці атрымала працу ў наваградскім шпіталі ў 1930 г.

Таксама ў 1930 годзе Барыс паступіў у беларускую гімназію. Польскія ўлады ў рамках палітыкі дыскрымінацыі беларусаў у Заходняй Беларусі закрылі беларускую гімназію ў 1935 г., Барыс быў вымушаны перайсьці ў польскую гімназію імя Адама Міцкевіча, дзе атмасфэра была вельмі няспрыяльная і дыскрымінацыйная ў адносінах да беларусаў.  Ён закончыў гімназію ў 1938 г. і здаў уступныя іспыты на мэдычны факультэт Унівэрсытэту імя Стэфана Баторыя ў Вільні. Аднак польскія ўлады не далі яму магчымасьці вучыцца і ў абыход закону забралі ў армію.

У чэрвені 1939 году Б. Рагуля скончыў польскую афіцэрскую школу ў Зэмбраве, быў прызначаны камандзірам эскадрону ў 42-м палку польскага войска ў Беластоку. У верасьні 1939 г. ён ваяваў супраць нацыстаў у складзе польскага войска на мяжы Польшчы і Ўсходняй Прусіі. Барыс Рагуля трапіў у палон, адкуль у 1940 г. уцёк на радзіму ў Заходнюю Беларусь, якую ў той жа самы час акупаваў СССР.  Працаваў настаўнікам у школе ў Любчы.

Continue reading Барыс Рагуля

Беларускія радыёперадачы з Мадрыду (1958 – 1965)

8 сьнежня 1958 г. пачаліся трансьляцыі беларускіх перадачаў на Гішпанскім Нацыянальным Радыё. Трансьляцыі вяліся на Беларусь, перадачы рыхтавалі беларускія актывісты – радны БНР Янка Сурвілла і ягоная жонка Івонка Сурвілла, якая ў 1997 г. стала Старшынёй Рады БНР.

Падаем тут артыкул І. Сурвіллы ад 2002 пра беларускія радыёперадачы з Мадрыду, заснаваны перадусім на ўспамінах Янкі Сурвіллы.

Continue reading Беларускія радыёперадачы з Мадрыду (1958 – 1965)