Tag Archives: Адраджэньне незалежнасьці (1991)

Віншаваньне з 25 сакавіка ад амбасадара Рэспублікі Беларусь – 1995 г.

Віншаваньне на адрас адной з тагачасных арганізацый беларускай дыяспары ў ЗША ад амбасадара Рэспублікі Беларусь у ЗША Сяргея Мартынава. У 2003 – 2012 гг. С. Мартынаў быў міністрам замежных справаў Рэспублікі Беларусь.

***
Паважанае спадарства!

Шлю Вам шчырыя прывітаньні з 77-мі ўгодкамі 25 Сакавіка.
Continue reading Віншаваньне з 25 сакавіка ад амбасадара Рэспублікі Беларусь – 1995 г.

Канстытуцыя незалежнай Рэспублікі Беларусь – 1994 г.

15 сакавіка 1994 г. Вярхоўны Савет Беларусі прыняў першую Канстытуцыю незалежнае Рэспублікі Беларусь.

Насуперак намаганьням Апазыцыі БНФ, Канстытуцыяй прадугледжвалася пасада Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, якую ў выніку выбараў, што прайшлі летам таго году, заняў Аляксандар Лукашэнка.

Тэкст Канстытуцыі ў рэдакцыі ад 1994 г.:

Мы, народ Рэспублікі Беларусь (Беларусі),

зыходзячы з адказнасці за цяперашні стан і будучыню Беларусі,

усведамляючы сябе паўнапраўным суб’ектам сусветнага супольніцтва і пацвярджаючы сваю прыхільнасць да агульначалавечых каштоўнасцей,

грунтуючыся на сваім неад’емным праве на самавызначэнне,

абапіраючыся на шматвяковую гісторыю развіцця беларускай дзяржаўнасці,

імкнучыся зацвердзіць правы і свабоды кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь,

жадаючы забяспечыць грамадзянскую згоду, непахісныя ўстоі народаўладдзя і прававой дзяржавы,

прымаем гэту Канстытуцыю — Асноўны Закон Рэспублікі Беларусь.

Continue reading Канстытуцыя незалежнай Рэспублікі Беларусь – 1994 г.

Першы візыт прэзыдэнта ЗША ў Беларусь – 15.01.1994

15 студзеня 1994 г. адбыўся першы ў гісторыі афіцыйны візыт прэзыдэнта ЗША ў Беларусь.

Прэзыдэнт Біл Клінтан меў сустрэчы зь кіраўніцтвам Беларусі, выступіў у Акадэміі Навук, ушанаваў памяць пагінулых у Другой Сусьветнай Вайне і ахвяраў савецкіх рэпрэсій.

 

Пераднавагодні зварот Старшыні Рады БНР да Беларускага народу

Пераднавагодні зварот Старшыні Рады БНР
да Беларускага народу

Дарагія суродзічы, дарагія беларусы ва ўсім сьвеце,

Сканчаецца 2016 год, і надыйшоў час нам падвесьці ягоныя вынікі.

Continue reading Пераднавагодні зварот Старшыні Рады БНР да Беларускага народу

Белавескае пагадненьне 1991 г.

8 сьнежня 1991 г. у рэзыдэнцыі Віскулі на Берасьцейшчыне паміж кіраўнікамі Беларусі, Расеі і Ўкраіны было падпісанае пагадненьне аб ліквідацыі СССР, вядомае як Белавескае пагадненьне.

Праз два дні Вярхоўны Савет Беларусі ратыфікаваў пагадненьне, чым канчаткова аформіў выхад з складу СССР і завершыў працэс аднаўленьня дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі.

Тэкст пагадненьня (на расейскай мове):

Continue reading Белавескае пагадненьне 1991 г.

СЬВЯТОЧНЫ ЗВАРОТ СТАРШЫНІ РАДЫ БНР ДА 25-ГОДЗЬДЗЯ АДНАЎЛЕНЬНЯ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ БЕЛАРУСІ

Паважаныя суродзічы, дарагія беларусы

Сардэчна віншую вас з дваццаць пятаю гадавінай аднаўленьня Незалежнасьці Беларусі. Роўна чвэрць стагодзьдзя таму Беларусь пасьля больш як сямідзесяці гадоў панаваньня савецкага акупацыйнага рэжыму зноў адрадзілася як сувэрэнная дзяржава.
Continue reading СЬВЯТОЧНЫ ЗВАРОТ СТАРШЫНІ РАДЫ БНР ДА 25-ГОДЗЬДЗЯ АДНАЎЛЕНЬНЯ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ БЕЛАРУСІ

Адкрыцьцё амбасады Рэспублікі Беларусь у Нямеччыне, 1994 г. (Відэа)

Урачыстае адкрыцьцё амбасады Рэсупблікі Беларусь у Нямеччыне, Бонн, 4 сакавіка 1994 г. Амбасадар Пятро Садоўскі, Міністар замежных справаў Пятро Краўчанка.

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла зьвярнулася зь віншаваньнем з нагоды 20-ай гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці

Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі віншую вас з гэтым вялікім сьвятам – угодкамі абвяшчэньня Незалежнасьці нашай Бацькаўшчыны ў 1991 годзе!

Нягледзячы на цяперашнюю бяду, Беларусь – незалежная дзяржава, і абавязкам кожнага з нас ёсьць даглядзець, каб мы ніколі больш яе ня страцілі. Роля нашая – кожнага з нас – вялізарная. Новае пагадненьне з Масквой ізноў паставіла на парадак дня “саюзную дзяржаву”. Нам усім добра вядома, што гэта значыць. Калі дыктатару давядзецца выбіраць між сувэрэнітэтам і сваімі асабістымі інтарэсамі, усе мы ведаем, што ён выбірае. Мы ня можам дапусьціць, каб споўніліся пуцінскія мары пра беларускую “губэрню”. Таму час змаганьня за Незалежнасьць ня скончыўся.

Жадаю вам сілы і вытрываласьці!

Івонка Сурвілла,
старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі