Рада Беларускай Народнай Рэспублікі

Ліст арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу

Учора, 22 сьнежня 2020 г., афіцыйны Менск абвясьціў, што арбп. Тадэвушу Кандрусевічу, мітрапаліту Менска-Магілёўскаму, уладамі Рэспублікі Беларусь будзе дазволена вярнуцца ў сваю краіну пасьля амаль чатырохмесячнай забароны.Ніжэй публікуем ліст, дасланы мітрапаліту Кандрусевічу 21 сьнежня...

Улады Беларусі не прымаюць мераў супраць распаўсюду COVID-19 у турмах: зварот да СААЗ

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі зьвярнулася да генэральнага дырэктара Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя доктара Тэдраса Адханома Гебрэесуса з прычыны ўмоваў у беларускіх сьледчых ізалятарах пасьля паведамленьняў пра тое, што многія затрыманыя пратэстоўцы заражаюцца COVID-19 падчас...

Галоўная беларуская вайсковая святыня XX стагоддзя

У гэтыя дні адзначаецца стагоддзе Слуцкага збройнага чыну – аднаго з самых важных эпізодаў узброенай барацьбы за незалежнасць Беларусі ў канцы 1910-х і пачатку 1920-х гадоў. З нагоды юбілею Рада БНР прадстаўляе абноўленую рэканструкцыю...

Івонка Сурвілла, 2020 г.

Сто гадоў Слуцкаму збройнаму чыну: Зварот Старшыні Рады БНР

27 лістапада 1920 г. – Дзень герояў, пачатак Слуцкага Збройнага Чына. У гэты дзень Слуцкая Брыгада БНР прыняла першы бой з войскамі Чырвонай Арміі. Аддзел 6-й роты Слуцкага Стралковага Палка на чале з паручнікам...

Пратэст Слуцкай Беларускай Рады да Ўраду Саветаў (між 21 і 27 лістапада 1920 г.)

Напярэдадні пачатку баявых дзеяньняў у лістападзе 1920 г. Часовая Рада Случчыны выдала заяву, у якім пратэставала супраць наступу войскаў бальшавікоў. Ніжэй падаем тэкст заявы.

РАДА БНР ЗАКЛІКАЕ ДА САНКЦЫЙ СУПРАЦЬ РЭЖЫМУ ЛУКАШЭНКІ І ДА ЦІСКУ НА РАСЕЮ

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі заклікае міжнародную супольнасьць да неадкладнай рэакцыі на беспрэцэдэнтны палітычны тэрор, які супраць беларускага грамадзтва разгортвае аўтарытарны рэжым былога прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі.

Міхал Вітушка

5 лістапада 1907 г. у Нясьвіжы нарадзіўся генэрал Міхал Вітушка, беларускі партызанскі камандэр, герой збройнай антысавецкай барацьбы.

РАДА БНР ЗАКЛІКАЕ ДАЛУЧАЦЦА ДА АГУЛЬНАНАЦЫЯНАЛЬНАГА СТРАЙКУ

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выказвае сваю падтрымку агульнанацыянальнаму страйку, да якога заклікала Сьвятлана Ціханоўская, прызнаны лідар беларускага пратэстнага руху і верагодная пераможца прэзыдэнцкіх выбараў у жніўні гэтага году. Агульнанацыянальны страйк даказаў сваю эфэктыўнасьць як...