Category: Календар

Зьнікненьне Дзьмітрыя Завадзкага – 7.7.2000

7 ліпеня 2000 г. бясьсьледна зьнік беларускі тэлеапэратар Дзьмітры Завадзкі, які працаваў разам з знакамітым апазыцыйным журналістам Паўлам Шараметам. Зьнікненьне і, імаверна, забойства Завадзкага стала ў адзін шэраг з іншымі рэзананснымі сьмерцямі і выкраданьнямі...

Каранацыя Міндоўга – 06.07.1253

6 ліпеня 1253 г. у Наваградку адбылася каранацыя Міндоўга – першага і апошняга караля Літвы. Літвіны атрымалі дазвол на каранацыю свайго князя ад Папы Рымскага Інацэнта IV. Міндоўг таксама атрымаў ад Папы Рымскага каралеўскую...

Консульства БНР у Адэсе

Зь ліпеня 1918 года каля 16 тысячаў беларусаў зарэгістраваліся ў Адэсе ў якасьці грамадзян Беларускае Народнае Рэспублікі. У гэтым стратэгічна важным горадзе актыўна дзейнічала консульства БНР на чале са Сьцяпанам Некрашэвічам, якое выдавала беларускім...

Устаноўчы зьезд БНФ

24 і 25 чэрвеня 1989 г. у Вільні прайшоў устаноўчы зьезд Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” – шырокага грамадзкага незалежніцкага руху, які адыграў вырашальную ролю ў аднаўленьні дзяржаўнага сувэрэнітэта Беларусі ў 1991 годзе.

Савецкія дэпартацыі зь Беларусі ў чэрвені 1941 г.

14 чэрвеня 1941 г. пачалася буйнамаштабовая дэпартацыя з акупаваных СССР Заходняй Беларусі, краінаў Балтыі, Заходняй Украіны і Бэсарабіі (Малдовы). Дзясяткі тысячаў мірных жыхароў былі выселеныя ў аддаленыя раёны СССР. Людзей, у тым ліку жанчын,...

Сфэра ўплыву Народнага Сакратарыята БНР – 1918 г.

У паведамленьні ад 6 чэрвеня 1918 года “Сфэра ўплыву Народнага Сакратарыята” адзначаецца: “За апошні тыдзень Народны Сакратарыят наведалі прадстаўнікі Магілёўскай, Віцебскай губэрній, Гомельшчыны, Палесься, Вілейскага павета і іншых гарадоў. З усіх месц дэлегаты прывозяць...

Сустрэча з расейскім амбасадарам В. Маклаковам

30 траўня 1919 адбылася сустрэча Антона Луцкевіча з Васіліям Маклаковам, апошнім амбасадарам рэспубліканскай Расеі ў Парыжы, дзеячом “белай эміграцыі” і палітыкам. Абмяркоўваліся расейска-беларускія стасункі, пытаньне прызнаньня Беларусі з боку Расеі. Маклакоў заявіў, што Расея...

Прапойскае антысавецкае паўстаньне

З гісторыі збройнага антысавецкага супраціву на Беларусі: Прапойскае паўстаньне 1919-1920 гг., якое ахапіла большую частку тэрыторыі Прапойскага раёну (цяпер Слаўгарадскі раён Магілёўскай вобласьці).