Tagged: Вільня

Аркадзь Смоліч

29 верасьня 1891 г. у Бабруйскім павеце нарадзіўся прафэсар Аркадзь Смоліч – Міністар Сельскай Гаспадаркі БНР, Сакратар Асьветы БНР, выбітны беларускі навуковец, забіты савецкімі ўладамі.

Язэп Фарботка

5 верасьня 1893 г. у Налібаках нарадзіўся Язэп Фарботка, кансультант беларускай дэлегацыі на перамовах з УНР, паэт, літаратуразнаўца, перакладчык, удзельнік беларускага грамадзка-палітычнага руху пачатку ХХ стагоддзя.

Макар Касьцевіч

18 жніўня 1891 году ў Гарадзенскім павеце нарадзіўся Макар Касьцевіч (Краўцоў), аўтар тэкста Ваяцкага маршу, дзеяч Рады БНР.

Ігнат Дамейка

31 ліпеня 1802 г. у Наваградзкім павеце нарадзіўся Ігнат Дамейка – беларускі, польскі і чылійскі навуковец-дасьледнік, геоляг, мінэроляг, філямат, удзельнік Паўстаньня 1830-1831 гг.

Вітаўт Рамук

15 ліпеня 1914 г. у Екатарынаславе (цяпер Дніпро, Украіна) нарадзіўся доктар Вітаўт Рамук, дзеяч беларускай дыяспары ў Чыкага.

Антон Борык

7 ліпеня 1894 г. каля Воранава нарадзіўся Антон Борык — беларускі палітычны і вайсковы дзяяч, удзельнік Слуцкага Збройнага Чыну.

Устаноўчы зьезд БНФ

24 і 25 чэрвеня 1989 г. у Вільні прайшоў устаноўчы зьезд Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” – шырокага грамадзкага незалежніцкага руху, які адыграў вырашальную ролю ў аднаўленьні дзяржаўнага сувэрэнітэта Беларусі ў 1991 годзе.

Іван Краскоўскі

24 чэрвеня 1880 г. у Бельскім павеце нарадзіўся Іван Краскоўскі – беларускі і ўкраінскі дзяржаўны дзеяч, сябра ўраду Украінскай Народнай Рэспублікі, старшыня ўкраінскай дыпляматычнай місіі на Каўказе, кансультант і ўпаўнаважаны прадстаўнік Беларускай Народнай Рэспублікі,...