Рада Беларускай Народнай Рэспублікі

РАДА БНР БУДЗЕ ЗАБЯСЬПЕЧВАЦЬ ПРЫЗНАНЬНЕ ЎЗНАГАРОДАЎ БНР ЧАСТКАЙ СЫСТЭМЫ ДЗЯРЖАЎНЫХ УЗНАГАРОДАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі прымае да ведама інфармацыю пра рашэньне падкантрольнага рэжыму А. Лукашэнкі суда Цэнтральнага раёну г. Менску аб прызнаньні “экстрэмісцкімі матар’яламі” ўзнагародаў Беларускай Народнай Рэспублікі: Ордэну Пагоні, Ордэну Жалезнага рыцара, Мэдаля за...

XXXI Сэсія Рады БНР

У Празе ў памяшканьні Беларускай клюбоўні прайшла XXXI Сэсія Рады Беларускае Народнае Рэспублікі. Асабіста прысутнічалі радныя з ЗША, Вялікай Брытаніі, Канады, Літоўскай Рэспублікі, Нямеччыны, Польшчы, Чэхіі, Эстоніі. Былі абмеркаваныя бягучыя справы Рады і яе...

РАДА БНР ВІНШУЕ З ДНЁМ БЕЛАРУСКАЙ ВАЙСКОВАЙ СЛАВЫ І АБВЯШЧАЕ ПРА НОВЫЯ ЎЗНАГАРОДЖАНЬНІ

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі сардэчна віншуе ўсіх беларускіх вайсковаслужбоўцаў, байцоў, працаўнікоў тылу і валянтэраў з Днём беларускай вайсковай славы. Як і ў часы пераможнай Аршанскай бітвы, угодкі якой мы адзначаем сёньня, Беларусь зноў перажывае...

ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА ЛІТОЎСКАЕ – СУПОЛЬНАЯ СПАДЧЫНА СУЧАСНЫХ БЕЛАРУСАЎ І ЛІТОЎЦАЎ. ЗАЯВА РАДЫ БНР

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі з насьцярогай назірае за спробамі справакаваць раскол паміж беларусамі і літоўцамі вакол тэмы інтэрпрэтацыі гісторыі і спадчыны Вялікага княства Літоўскага.

РАСЕЙСКАЯ ПРАВАСЛАЎНАЯ ЦАРКВА ЗЬЯЎЛЯЕЦЦА ГАЛОЎНАЙ КРЫНІЦАЙ МІЖРЭЛІГІЙНАЙ НАПРУЖАНАСЬЦІ Ў БЕЛАРУСІ – ЗАЯВА РАДЫ БНР

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі асуджае ўмяшальніцтва Расейскай праваслаўнай царквы ў дзейнасьць іншых рэлігійных супольнасьцяў Беларусі, у тым ліку спробы РПЦ перашкодзіць стварэньню Апостальскай адміністратуры для вернікаў-каталікоў бізантыйскага абраду ў Беларусі.

СЬМЕРЦЬ АЛЕСЯ ПУШКІНА ЗЬЯЎЛЯЕЦЦА ПАЛІТЫЧНЫМ ЗАБОЙСТВАМ – ЗАЯВА РАДЫ БНР

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выказвае свае шчырыя спачуваньні родным і блізкім Алеся Пушкіна, выбітнага беларускага мастака, актывіста і палітычнага зьняволенага, які пры абставінах, на дадзены момант ня высьветленых, памёр у лукашэнкаўскай турме.

In memoriam Міраслаў Лазоўскі (1973-2023)

Першы з 1952 году кавалер Ордэну Жалезнага рыцара, беларускі патрыёт, грамадзкі дзеяч, ваяр, добраахвотнік Палку імя Каліноўскага. Сёньня споўнілася б 50 гадоў Міраславу Лазоўскаму (пазыўны “Мыш”), які загінуў 16 траўня 2023 года ў баі...

Узнагароды Рады БНР у выгнаньні: агульная інфармацыя

Рада БНР у выгнаньні ўручае дзяржаўныя ўзнагароды Беларускай Народнай Рэспублікі ў сілу свайго статусу часовага найвышэйшага органу дзяржаўнае ўлады Беларусі, паводле трох Устаўных граматаў БНР 1918 году.