Рада Беларускай Народнай Рэспублікі

Адам Мальдзіс і Мая Кляшторная ўзнагароджаныя Мэдалём да Стагодзьдзя БНР

4 траўня адбыліся першыя ўручэньні Мэдалёў да стагодзьдзя БНР на тэрыторыі Беларусі. За шматгадовыя заслугі ў дасьледваньні і папулярызацыі беларушчыны мэдалём узнагароджаны прафэсар Адам Мальдзіс. За працу па аднаўленьні справядлівасьці ў беларускім грамадзтве праз...

Мэдалі да стагодзьдзя БНР уручаныя кангрэсмэнам ЗША

Першага мая адбыліся новыя ўзнагароджаньні Мэдалём да 100-годзьдзя БНР. Сакратар Рады БНР і сябра Камісіі па ўзнагароджаньнях пры Радзе БНР Вячаслаў Бортнік уручыў мэдалі амэрыканскім кангрэсмэнам Джону Шымкусу і Крыстафэру Сьміту за іхную актыўную...

Другая хваля дэпартацыяў з Заходняй Беларусі: 13 красавіка 1940 г.

13 красавіка 1940 году пачалася другая хваля дэпартацыяў з Заходняй Беларусі. У гэты дзень акупацыйныя савецкія ўлады выслалі 24 тысячы жыхароў Заходняй Беларусі ў Сыбір, Карэлію і іншыя аддаленыя раёны СССР. За некалькі месяцаў...

Уручэньне Мэдалёў да стагодзьдзя БНР у Атаве

6 красавіка адбылося ўручэньне Мэдалёў да стагодзьдзя БНР у Атаве, сталіцы Канады. Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла ўручыла мэдалі ўладыку Сьвятаславу (Логіну), дзеячам беларускае дыяспары ў Канадзе Пятру Мурзёнку, Валянціне Шаўчэнцы і Анатолю Храноўскаму,...

КУРАПАТЫ – СЬВЯТОЕ ДЛЯ БЕЛАРУСАЎ МЕСЦА

Рада БНР выказвае сваё асуджэньне і сум з нагоды зьнішчэньня крыжоў ва ўрочышчы Курапаты. Курапаты – месца, дзе савецкі таталітарны рэжым зьнішчыў дзясяткі тысячаў бязьвінных людзей. Гэта галоўны беларускі нацыянальны мэмарыял ахвяраў савецкага тэрору,...

Віншаваньне з Днём Волі ад Старшыні Рады БНР

Дарагія мае суродзічы-беларусы! У гэты першы Дзень Волі другога стагодзьдзя нашай Рэспублікі хочу падзяліцца з вамі маім захапленьнем: нягледзячы на ўсе зьдзекі, на фізычнае нішчэньне найлепшых сыноў і дачок нашага народу, на прапаганду, якая...

Мэдаль да стагодзьдзя БНР: апісаньне

Мэдаль выраблены з бронзы, мае круглую форму дыямэтрам 38,61 мм. На ліцавым баку выбітыя выява гербу “Пагоня”, скрыжаваныя дубовыя галінкі і надпіс “Рада Беларускай Народнай Рэспублікі”:

Уручаны першы Мэдаль да стагодзьдзя БНР

У панядзелак у Варшаве быў уручаны першы Мэдаль да стагодзьдзя БНР. За гісторыка Юрыя Туронка мэдаль атрымала ягоная ўдава Зінаіда Туронак. Доктар Юры Туронак – аўтар шэрагу навуковых працаў па гісторыі Беларусі першае паловы...