Фільм пра генэрала Кандратовіча

Тэлеканал “Белсат”зьняў 15-хвілінны фільм пра Міністра вайсковых справаў БНР, генэрала ад інфантэрыі Кіпрыяна (Цыпрыяна) Кандратовіча.

У анатацыі да фільму на сайце тэлеканала гаворыцца:

“БНР з 200-тысячнаю нацыянальнаю арміяй? Саюзніца Антанты і Польшчы? Французскія гарматы і танкі, амерыканскія самалёты?

Падумайце, як бы змянілася нашая гісторыя, калі б генералу Цыпрыяну Кандратовічу ўдалося зарганізаваць войска і абараніць незалежнасць БНР, як ён планаваў?

Сёння царскі генерал, які прайшоў 4 вайны і свядома стаў беларусам, несправядліва забыты. Аляксандр Краўцэвіч вяртае імя генерала.”

 

You may also like...