Прадстаўнікі Рады БНР узялі ўдзел у 7. Зьезьдзе Беларусаў Сьвету.

Сябры Прэзыдыюма Рады БНР ўзялі ўдзел у 7. Зьезьдзе Беларусаў Сьвету, які прайшоў 15 і 16 ліпеня ў Менску.

На адкрыцьці Зьезду быў зачытаны афіцыйны зварот ад Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы.

З дэталёвай прэзэнтацыяй аб гісторыі заснаваньня Беларускай ССР ў якасьці рэакцыі на існаваньне Беларускай Народнай Рэспублікі выступіў Заступнік Старшыні Рады БНР, Старшыня Згуртаваньня Беларусаў у Вялікай Брытаніі Мікалай Пачкаеў.

Сакратар і Сябра Прэзыдыюму Рады БНР Вячаслаў Бортнік выступіў ад імя Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня, а таксама працаваў у складзе рэдакцыйнай камісіі Зьезду.

Прамаўляе Алесь Чайчыц
Прамаўляе Мікалай Пачкаеў. Фота Яраслава Іванюка

Сакратар Інфармацыі Рады БНР Алесь Чайчыц зрабіў прамову наконт стратэгіі ўзаемадзеяьня Беларусі і беларускай дыяспары, а таксама выступіў мадэратарам цэнтральнай сэсіі другога дня Зьезду, якая была прысьвечаная гэтай тэме.

Вячаслаў Бортнік, Мікалай Пачкаеў і Івонка Сурвілла былі абраныя сябрамі Вялікай рады Згуртаваньня Беларусаў Сьвету “Бацькаўшчына”.

Таксама ў Зьезьдзе ўсялі ўдзел радныя БНР Вячка Целеш, Хведар Нюнька, Валянціна Трыгубовіч, Аляксандар Старыкевіч, Яўген Вапа і іншыя.

Сюжэт тэлеканалу “Белсат” пра Зьезд: