Марш паняволеных народаў у Чыкага – 15.7.1967

15 ліпеня 1967 г. адбыўся Марш паняволеных народаў у Чыкага, у якім узялі ўдзел прадстаўнікі беларускай дыяспары.

Паведамленьне пра мерапрыемства ў часопісе “Божым Шляхам” (№1(106), студзень-люты 1968):

“Прыймалі ўдзел  такія народы: беларусы, баўгары, албанцы, украінцы, палякі, харваты, славакі, чэхі, усходнія немцы, казакі, эстонцы, латышы, летувісы, кітайцы, карэянцы, сэрбы і армяне.

Прыглядалася тысяч 50 народу. Дэманстранты несьлі транспарэнты з дамаганьнямо вольнасьці для паняволеных камунай народаў (…)

На беларускіх плякатах віднеліся такія надпісы: “Дамагаемся вольнасьці і незалежнасьці Беларусі”, “Беларусь пазбаўлена незалежнасьці камуністычнай Расеяй”.

Пасьля парады адбыўся банкет у гатэлі Конрад Гільтон. З беларусаў было прысутных 10 чалавек, а ў тым ліку госьць з Англіі, а. Робарт Тамушанскі. Галоўную прамову на банкеце сказаў кангрэсмэн Роман Пуцінскі. Вось яго словы:

“Мы, амэрыканцы, можам працаваць разам таму, што зьяўляемся вольнымі. Няхай дух, які мы сяньня задэманстравалі, шырыцца на цэлы край і сьвет, бо стварыў Бог людзей, каб былі вольнымі і ніякі камунізм гэтага не заменіць”