Мэр Нью-Ёрка абвесьціў 25 сакавіка Днём Незалежнасьці Беларусі ў сваім горадзе – 1957 г.

Дзякуючы намаганьням беларускай дыяспары ў ЗША па папулярызацыі інфармацыі пра Беларусь сярод уплывовых колаў ЗША мэр найбуйнейшага гораду Амэрыкі афіцыйна абвесьціў 25 сакавіка 1957 г. Днём Незалежнасьці Беларусі ў Нью-Ёрку і запрасіў жыхароў гораду “далучыцца да грамадзянаў беларускага паходжаньня ў малітвах за мір, свабоду й справядлівасьць у сьвеце”

Ніжэй тэкст афіцыйнай Праклямацыі, якую выдала мэрыя Нью-Ёрку.

 

OFFICE OF THE MAYOR OF THE CITY OF NEW YORK

PROCLAMATION

WHEREAS: March 25, 1957 will be the thirtyninth anniversary of the Proclamation of the free and independent Byelorussian Democratic Republic; and

WHEREAS: Americans of Byelorussian descent are observing this date by reasserting their belief in freedom for all people and reaffirming their conviction that tyranny and despotism cannot long prevail where man so believs; and

WHEREAS: it is universally recognized that the resistance of the brave and patriotic Byelorussian people to communistic totalitarianism has never waned even to this day,

NOW, THEREFORE, I, ROBERT F. WAGNER, Mayor of the City of New York, do hereby proclaim Monday, March 25, 1957, as BYELORUSSIAN INDEPENDENCE DAY in the City of New York, and call upon all citizens to join with those of Byelorussian origin in prayers for peace, freedom and justice in the world.

(Robert F. Wagner)
Mayor, The City of New York

State of New York Executive Chamber

***

КАНЦЫЛЯРЫЯ МЭРА ГОРАДА НЬЮ-ЁРКУ

ПРАКЛЯМАЦЫЯ

У сувязі з тым, што: 25 сакавіка 1957 году будуць трыццаць дзявятыя ўгодкі абвешчаньня вольнай і незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі; і

У сувязі з тым, што амэрыканцы беларускага паходжаньня адзначаюць гэтую дату пацьверджаньнем свае веры ў свабоду для ўсіх народаў і падкрэсьліваньнем свайго перакананьня, што тыранія й дэспатызм ня могуць доўга панаваць там, дзе чалавек так верыць; і

У сувязі з тым, што агульна прызнана, што супраціў мужнага і патрыятычнага беларускага народу супраць камуністычнага таталітарызму ніколі ня зьменшваўся й ня зьменшваецца,

Дзеля гэтага я, Робэрт Ф. Вагнэр, мэр гораду Нью-Ёрку, гэтым абвяшчаю панядзелак 25 сакавіка 1957 г.
ДНЁМ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ БЕЛАРУСІ ў горадзе Нью-Ёрку ды заклікаю ўсіх грамадзянаў далучыцца да грамадзянаў беларускага паходжаньня ў малітвах за мір, свабоду й справядлівасьць у сьвеце.

Робэрт Ф. Вагнэр
Мэр, горад Нью-Ёрк.