14 і 15 студзеня: разьвітаньне з Антонам Шукелойцям у Нью-Ёрку

Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне паведамляе пра жалобныя мерапрыемствы сьв.памяці Антона Шукелойця.

Паніхіда  пройдзе ў суботу 14 студзеня 2016 з 10 раніцы да 12 гадзін ў Пахавальным Доме Малішэўскага ў Нью Джэрзі  на адрасе : 218 Whitehead Ave, South River, NJ ( Funeral Service Matthew A. Maliszewski). Пасьля гэтага пахаваньне  адбудзецца на беларускіх могілках Saint Mary of Zyrovicy Cemetery (Cranbury Road, East Brunswick, NJ)

У нядзелю, 15 студзеня,  паніхіда па памерлым будзе таксама  адслужана  пасьля нядзельнай Багаслужбы  ў Саборы Сьв. Кірылы Тураўскага БАПЦ на Атлантык Авэню ў Брукліне ( пачатак Багаслужбы ў 10:00).

Далей у царкоўна-грамадзкай залі Сабору  пройдзе Памінальная імпрэза. За сяброўскім памінальным сталом згадаем пра жыцьцё сп. Шукелойця, пра ягоную ролю ў гуртаваньні беларускай дыяспары ў Амэрыцы,  пра ягонае адданае служэньне беларускай справе. Будуць дэманстравацца відэа і фота.

Цягам гэтых двух дзён беларусы Нью Ёрку і  Нью Джэрзі могуць знайсьці магчымасьць наведаць гэтыя сумныя мерапрыемствы, прыняць удзел у іх,  распавесьці свае ўспаміны і згадкі, памянуць добрым словам чалавека, які стаў яркім прыкладам служэньня сваёй Бацькаўшчыне цягам усяго жыцья, як на Радзіме, так і на чужыне.

Галоўная управа БАЗА

You may also like...