Рада Беларускай Народнай Рэспублікі

Зварот Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы.

Дарагія мае суродзічы, 106 гадоў таму – 25-га Сакавіка 1918 году – пасьля стагодзьдзяў няволі, беларускі народ парваў ланцугі, у якіх яго трымала чужая імпэрыя, і абвясьціў сьвету незалежнасьць свае дзяржавы – Беларускай Народнай...

ЗАЯВА РАДЫ БНР У СУВЯЗІ З ТАК ЗВАНЫМІ ПАРЛЯМЭНЦКІМІ ВЫБАРАМІ

Рада БНР канстатуе, што акцыя, арганізаваная ў Рэспубліцы Беларусь 25 лютага 2024 году незаконным прарасейскім рэжымам Лукашэнкі, ня мае нічога супольнага зь легітымнымі  выбарамі ў легітымны ворган заканадаўчай і прадстаўнічай улады.Парлямэнтарызм у Беларусі праіснаваў...

ЗАЯВА РАДЫ БНР ДА ДРУГОЙ ГАДАВІНЫ ПАЧАТКУ ВАЙНЫ РАСЕЙСКАЙ ФЭДЭРАЦЫІ З УКРАІНАЙ 2.24.2024

Завяршыўся другі год вайны Расеі супраць Украіны, якая выявіла непахіснасьць украінскага народу ў барацьбе за свабоду і небясьпеку расейскай імпэрскай палітыкі для існаваньня чалавецтва. У першы ж дзень вайны Рада БНР асудзіла збройную агрэсію...

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

ЗАЯВА РАДЫ БНР ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Сёньня мы сустракаем яго ў жалобе з прычыны гібелі ў лукашэнкаўскай турме палітвязьня Ігара Ледніка, які, нягледзячы на інваліднасьць і цяжкія хваробы, быў кінуты за краты за...

Віншаваньне ад Старшыні Рады БНР з новым 2024 годам

Старшыня Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвілла зьвярнулася да беларусаў напярэдадні Новага году. «Дарагія мае Суродзічы Беларусы! Прайшоў яшчэ адзін год, які мы перажылі з трывогай у сэрцах дзеля штодзённай пагрозы незалежнасьці нашай зямлі і...

Пра незаконны крымінальны перасьлед з боку органаў рэжыму А. Лукашэнкі

Рада Беларускае Народнае Рэспублікі прымае да ведама інфармацыю пра незаконны крымінальны перасьлед, распачаты карніцкімі органамі нелегітымнага рэжыму на чале з А. Лукашэнкам. Дадзены факт ніякім чынам не паўплывае на дзейнасьць Рады БНР, яе ўзаемадзеяньне...