Category Archives: Мультымэдыя

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч

4 лютага 1808 у Бабруйскім павеце нарадзіўся Вінцэнт-Якуб Дунін-Марцінкевіч, беларускі драматург, адзін з пачынальнікаў сучаснай беларускай літаратуры.

Continue reading Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч

“Сярожа” – дакумэнтальны фільм пра беларусаў Падляшша

У біяграфіі жыхара Будаў, што ля Белавежскае пушчы, Сяргея Нічыпарука, як у фокусе абʼектыва, адлюстраваўся лёс праваслаўнай беларускай меншасьці на ўсходзе Польшчы.

Як і пераважная большасьць ягоных землякоў, ён паходзіць зь невялікай беднай вёскі, дзе ягоныя продкі адвеку займаліся сялянскаю працаю, маліліся ў царкве, са страхам у вачах сустракалі новую ўладу, намагаючыся дагадзіць ёй і адаптавацца да зьменлівых умоваў.

Тэлеканал “Белсат”, рэжысэр Юры Каліна, 2015 г.

Этнічная чыстка супраць беларусаў Падляшша ў 1946 г.

У канцы студзеня і пачатку лютага 1946 польская нацыяналістычная банда , якой кіраваў капітан Рамуальд Райс “Буры”, зьдзейсьніла масавае забойства праваслаўных беларусаў на Беласточчыне. Пад час рэйду бандаю Райса было спалена пяць вёсак і па этнічнай прыкмеце забіта 79 праваслаўных беларусаў, уключна з малымі дзецьмі, жанчынамі і старымі.

Банда Райса складалася з прыкладна каля 200 чалавек — былых байцоў Арміі Краёвай зь Віленшчыны і мясцовых палякаў. У 1944 годзе банда Райса перайшла на Падляшша зь Віленшчыны. Пасьля афіцыйнага роспуску Арміі Краёвай Райс уступіў у войска камуністычнай Польшчы, але потым дэзэртаваў і далучыўся да антыкамуністычнага падпольля.

Continue reading Этнічная чыстка супраць беларусаў Падляшша ў 1946 г.

Праклятыя і забытыя – фільм пра збройную барацьбу за незалежнасьць Беларусі

Дакумэнтальны фільм рэжысэра Антося Цялежнікава пра збройны незалежніцкі супраціў на Беларусі пасьля Другой Сусьветнай Вайны (2013 г., тэлеканал “Белсат”).

Асновай гэтае барацьбы стала Беларуская Незалежніцкая Партыя, створаная ў 1942 годзе і паўлегальная ў часы нямецкай акупацыі. Ужо ў самым канцы вайны, калі яе вынік ужо быў перадвызначаны, шэраг беларускіх дывэрсантаў былі дэсантаваныя на тэрыторыю Беларусі. Іхнаю мэтаю была арганізацыя ўзброенага незалежніцкага падполля, у тым ліку на выпадак вайны паміж заходнімі саюзнікамі ды СССР.

Апошні зь беларускіх партызанаў-незалежнікаў, паводле афіцыйнай вэрсіі, загінуў у 1955 годзе. І ў Савецкім Саюзе, і ў сёньняшняй Беларусі гэтых людзей праклялі ды забылі.

Стужка багатая на ўспаміны ўдзельнікаў падзеяў, у ёй упершыню прадэманстраваны шэраг дакумэнтаў зь летувіскіх і польскіх архіваў, а таксама кадры сустрэчы Барыса Рагулі з вэтэранамі ягонага швадрону ў 1997 г. у Вільні.

 

Першы візыт прэзыдэнта ЗША ў Беларусь | First visit of a US President to Belarus – 15.01.1994

15 студзеня 1994 г. адбыўся першы ў гісторыі афіцыйны візыт прэзыдэнта ЗША ў Беларусь.

Прэзыдэнт Біл Клінтан меў сустрэчы зь кіраўніцтвам Беларусі, выступіў у Акадэміі Навук, ушанаваў памяць пагінулых у Другой Сусьветнай Вайне і ахвяраў савецкіх рэпрэсій.

***

The first official visit of the President of the United States  to Belarus took place on January 15, 1994.

President Bill Clinton had meetings with the leadership of Belarus, spoke at the Academy of Sciences of Belarus, visited the memorials to the victims of the Second World War and to the victims of Soviet Repressions.

Фільм БТ пра беларусаў у Вялікай Брытаніі

“Людзі з запаленымі сьвечкамі”: фільм Беларускай Тэлевізіі пра беларускую дыяспару ў Вялікай Брытаніі, 1993 г.

Уключае кадры і інтэрвію з а. Аляксандрам Надсанам, Аленай Міхалюк, Янам Дамінікам, Джымам Дынглі, Гаям Пікарда і іншымі беларусамі і сябрамі Беларусі ў Брытаніі.

Сядзіба беларускіх арганізацыяў часоў БНР у Маскве (фота)

Дом, у якім у 1917-1918 гг. у Маскве была сядзіба Беларускае Народнае Грамады, арганізацыі беларускай дыяспары ў Расеі. Цяперашні адрас — ул. Тимура Фрунзе 20.

Continue reading Сядзіба беларускіх арганізацыяў часоў БНР у Маскве (фота)

Рада БНР – беларускі ўрад у выгнаньні: адказ Г. Ґ. Віку

Выступ сябры Прэзыдыюму Рады БНР Валянціны Трыгубовіч пра ролю Рады БНР, у адказ на прапанову Ганса Ґеорґа Віка аб стварэньні беларускага ўраду ў выгнаньні. 25 сакавіка 2012 г.

Continue reading Рада БНР – беларускі ўрад у выгнаньні: адказ Г. Ґ. Віку

Івонка Сурвілла: фотагалерэя