Category Archives: Календар

Юрка Моніч

23 траўня 1924 у баю з бальшавікамі загінуў Юрка Моніч – партызан, адзін з правадыроў збройнай барацьбы за незалежнасьць Беларусі ў 1919-1924 гг.

Continue reading Юрка Моніч

Пачатак вяшчаньня Радыё “Вызваленьне” – 20.05.1954

20 траўня 1954 года выйшла ў этэр першая перадача беларускага Радыё “Вызваленьне”, створанага пры непасярэднім удзеле Рады БНР і асабіста старшыні Рады Міколы Абрамчыка.

Першую беларускамоўную перадачу рыхтавалі Вінцэнт Жук-Грышкевіч (будучы старшыня Рады БНР), Пятро Сыч, Сымон Кандыбовіч, Янка Ліманоўскі, Лявон Карась.

Радыё “Свабода”, як цяпер называецца колішняе Радыё “Вызваленьне”, дагэтуль застаецца адным з найбольш прафэсіянальных і вядомых беларускамоўных СМІ.

Запіс першай перадачы Радыё “Вызваленьне”:

Беларускі народны дом імя Максіма Багдановіча

19 траўня 1918 году ў Менску адчынены Беларускі народны дом імя Максіма Багдановіча, які стаўся цэнтрам культурніцкага жыцьця Беларусі. У той жа дзень на базе Таварыства драмы і камэдыі быў створаны Беларускі дзяржаўны тэатр.

Continue reading Беларускі народны дом імя Максіма Багдановіча

Юры Захаранка

7 траўня 1999 г. бясьследна зьнік генэрал Юры Захаранка, беларускі палітык, былы міністар унутраных справаў Беларусі, адзін зь лідараў апазыцыі прэзыдэнту А. Лукашэнку.

Паводле існуючай інфармацыі, Юры Захаранка быў выкрадзены, катаваны і забіты паводле загадаў людзей, набліжаных да Аляксандра Лукашэнкі.

Continue reading Юры Захаранка

Беларусы прапануюць адраджэньне ВКЛ – 23.04.1918

23 красавіка 1918 г. на перамовах у Вільні з прадстаўнікамі Тарыбы прадстаўнікі Рады БНР і беларускага насельніцтва Віленшчыны заявілі, што палітычным ідэалам беларусаў зьяўляецца адраджэньне Вялікага Княства Літоўскага як фэдэрацыі Летувы і Беларусі.

Кіраўніцтва БНР заўсёды разглядала Вялікае Княства Літоўскае як папярэдняе ўвасабленьне беларускай дзяржаўнасьці. Ва ўсіх адпаведных інфармацыйных матэрыялах гаворыцца пра пераемнасьць Беларускай рэспублікі ад Вялікага Княства Літоўскага. Дзяржаўны сымбаль ВКЛ – герб “Пагоня” – быў прыняты ў якасьці дзяржаўнага герба і Беларускай Народнай Рэспублікай.

Гістарычныя здабыткі і дасягненьні Вялікага Княства Літоўскага – гэта супольная спадчына беларусаў, літоўцаў, палякаў Віленшчыны і ўкраінцаў, якая павінна яднаць народы нашага рэгіёну.

Сход у падтрымку БНР у Адэсе – 21.04.1918

21 красавіка 1918 у Адэсе адбыўся сход беларускіх арганізацый у падтрымку Беларускай Народнай Рэспублікі. Удзельнікі прынялі рэзалюцыю, якая ўхваляла стварэньне незалежнай беларускай дзяржавы.

Адэса была адным з важных цэнтраў беларускага нацыянальнага руху ў 1917-1918 гг. У рэгіёне на той момант знаходзілася каля 100 тысячаў беларусаў – пераважна вайскоўцаў і ўцекачоў.

Улады БНР прызначылі Сьцяпана Некрашэвіча консулам Беларусі ў Адэсе.

Стварэньне беларускіх радаў у рэгіёнах БНР

20 красавіка 1918 Рада БНР разаслала па рэгіёнах БНР загад аб стварэньні мясцовых рад (выбарных органаў БНР) і прыняцьці імі на сябе ўлады ад нямецкіх акупантаў.

У наказе адзначалася, што

“Беларускія Рады маюць мэтаю дзяржаўную незалежнасьць Беларусі, разьвіцьцё і паўсюднае пашырэньне беларускай культуры”.

Дзеля дасягненьня гэтай мэты Рады былі абавязаны:

Continue reading Стварэньне беларускіх радаў у рэгіёнах БНР