Новыя ўзнагароджаньні Мэдалём да Стагодзьдзя БНР у Канадзе

29 сьнежня 2019 г. Мэдаль да стагодзьдзя БНР быў уручаны шматгадовым удзельнікам беларускае грамады ў Канадзе Юрку Рапецкаму і Зьмітру Эльляшэвічу.

Юрка Рапецкі

Юрка Рапецкі – хрысьціянскі прапаведнік і пісьменьнік, які ў 1980‑х гг. спрычыніўся да выданьня Новага Запавету з Псалтыром у Беларусі, а таксама быў аўтарам хрысьціянскіх радыёперадачаў на беларускай мове.

Зьміцер Эльляшэвіч

Зьміцер Эльляшэвіч – былы старшыня Згуртаваньня беларусаў Канады, які адзначыўся як выбітны арганізатар і зрабіў вялікі ўнёсак у папулярызацыю беларушчыны ў Канадзе.

You may also like...