Каранацыя Міндоўга – 06.07.1253

6 ліпеня 1253 г. у Наваградку адбылася каранацыя Міндоўга – першага і апошняга караля Літвы.

Літвіны атрымалі дазвол на каранацыю свайго князя ад Папы Рымскага Інацэнта IV. Міндоўг таксама атрымаў ад Папы Рымскага каралеўскую карону.

У выніку гэтае падзеі беларуска-літоўская дзяржава падвышала свой міжнародны статус з княства да каралеўства, што стварала падставы для большага раўнапраўя і стабільнасьці ў стасунках з іншымі краінамі Эўропы. У 1255 годзе Папа Рымскі прызнаў міндоўгавага сына ягоным пераемнікам і дазволіў каранацыю, што яшчэ больш умацавала пазыцыі Міндоўга ў хрысьціянскім сьвеце.

Пасьля забойства Міндоўга Літва страціла статус каралеўства. Аднавіць яго беспасьпяхова спрабаваў вялікі князь Вітаўт у 1430 г.

You may also like...