Дзеячы БНР, рэпрэсаваныя савецкімі ўладамі

Сьпіс дзяржаўных дзеячоў Беларускай Народнай Рэспублікі, якія сталіся ахвярамі тэрору з боку акупацыйнага савецкага рэжыму.

Памерлі ў зьняволеньні альбо забітыя:

Язэп Лёсік, II Старшыня Рады БНР: памёр у савецкай турме 1 красавіка 1940 г.

Аляксандар Цьвікевіч, Прам’ер-міністар БНР: расстраляны 30 сьнежня 1937 г.

Вацлаў Ластоўскі, Прам’ер-міністар БНР: расстраляны 23 студзеня 1938 г.

Раман Скірмунт, Прам’ер-міністар БНР: забіты па загаду савецкіх уладаў 7 кастрычніка 1939 г.

Антон Луцкевіч, Прам’ер-міністар БНР: вязень ГУЛАГ, памёр у зьняволеньні 23 сакавіка 1942 г.

Георгі Эльфэнгрэн, дыплямат БНР: расстраляны камуністамі ў 1927 г. у якасьці помсты за забойства П. Войкава

Антон Аўсянік, сябра Народнага сакратарыяту БНР: арыштаваны ў 1933 г., лёс невядомы

Лявон Заяц, Дзяржаўны кантралёр БНР: вязень ГУЛАГ, памёр у час сьледзтва 23 верасьня 1935 г.

Мікола Пашковіч, сябра Фінансавай камісіі Рады БНР: высланы зь Беларусі, потым вязень ГУЛАГ (Салаўкі), лёс пасьля 1935 г. невядомы

Язэп Мамонька, сябра Прэзыдыюму Рады БНР: расстраляны ў верасьні 1937 г.

а. Стэфан Кульчыцкі, радны БНР, расстраляны 1 лістапада 1937 г.

Аляксандар Вальковіч, Народны сакратар фінансаў БНР: расстраляны 4 лістапада 1937 г.

Аляксандар Галавінскі, дыплямат БНР: вязень ГУЛАГ, арыштаваны ў 1930 г., лёс невядомы

Аркадзь Смоліч, Народны сакратар БНР у справах асьветы: расстраляны 17 чэрвеня 1938 г.

Уладзімер Пракулевіч, Дзяржаўны сакратар Ураду БНР: расстраляны 20 жніўня 1938 пасьля васьмі гадоў у ГУЛАГ

Сымон Рак-Міхайлоўскі, радны БНР: расстраляны ў лістападзе 1938 г.

Палута Бадунова, Народны сакратар БНР у справах апекі: расстраляная 29 лістапада 1938 г.

Сьцяпан Некрашэвіч, прадстаўнік ураду БНР на поўдні Ўкраіны і ў зносінах з францускім камандаваньнем Антанты: правёў 7 гадоў у высылцы ў Удмуртыі, расстраляны 20 сьнежня 1937 г.

Аляксандар Уласаў, радны БНР: вязень ГУЛАГ, памёр у турме 11 сакавіка 1941 г.

Яўхім Бялевіч, Міністар фінансаў, Міністар юстыцыі БНР: вязень ГУЛАГ, загінуў у лягеры 13 сьнежня 1942 г.

Алег Васількоўскі, генэрал БНР, дыпляматычны прадстаўнік БНР у Фінляндыі і ў краінах Балтыі: вязень ГУЛАГ, загінуў у лягеры ў 1944 г.

Кастусь Езавітаў, Народны сакратар па вайсковых справах БНР: памёр у савецкай турме ў 1945 г.

а. Фабіян Абрантовіч, радны БНР: закатаваны ў маскоўскай турме, памёр 2 студзеня 1946 г.

Вячаслаў Лаўскі, Сакратар Рады БНР: вязень ГУЛАГ, загінуў у лягеры ў 1951 г.

Янка Філістовіч, упаўнаважаны Рады БНР: расстраляны ўвесну 1953 г.

Вязьні ГУЛАГ:

Ян Серада, першы Старшыня Рады БНР: вязень ГУЛАГ на працягу 13 гадоў, лёс пасьля вызваленьня невядомы

Антон Сокал-Кутылоўскі, адзін з кіраўнікоў Слуцкага збройнага чыну: вязень ГУЛАГ на працягу 12 гадоў

Вінцэнт Жук-Грышкевіч, VI Старшыня Рады БНР: вязень ГУЛАГ на працягу 3 гадоў

Барыс Рагуля, заступнік Старшыні Рады БНР у выгнаньні: арыштаваны ў студзені 1941 г., прысуджаны да расстрэлу, якога пазьбег праз пачатак вайны

Ларыса Геніюш, Сакратар Рады БНР: вязень ГУЛАГ на працягу 8 гадоў

Аўген Калубовіч, Прам’ер-міністар БНР у выгнаньні: вязень ГУЛАГ на працягу 3 гадоў

Цімох Вострыкаў, прадстаўнік Рады БНР: вязень ГУЛАГ на працягу 23 гадоў

Фабіян Ярэміч, радны БНР: вязень ГУЛАГ на працягу 11 гадоў.

You may also like...