Вялікі князь Вітаўт Кейстутавіч

4 жніўня 1392 года на чале Вялікага княства Літоўскага стаў князь Вітаўт Кейстутавіч.

Вітаўт Вялікі застаўся ў гісторыі як найбольш яскравы валадар Вялікага княства Літоўскага. За Вітаўтам сярэднявечная беларуска-літоўская дзяржава дасягнула найбольшай магутнасьці і памераў: ад Пскоўскай мяжы да Чорнага мора і ад Акі і Курску да Галіцыі. У час Грунвальдзкай бітвы (1410) Вітаўт асабіста ўзначальваў літоўскія войскі (Полацкая, Віцебская, Гарадзенская, Пінская, Ваўкавыская, Лідзкая, Слонімская, Амсьціслаўская і інш. харугвы), якія былі асноўнай сілай у разгроме крыжакоў.

Найвышэйшыя пасады пры Вітаўце займалі баяры, што паходзілі з тэрыторыі сучаснае Беларусі, зь іх складалася і атачэньне вялікага князя. Напрыклад, на Соленскай сустрэчы 1397 з крыжацкім пасольствам Вітаўта суправаджалі князі Юры Пінскі, Міхал Заслаўскі, Аляксандар Старадубскі, Іван Альшанскі і Іван Друцкі.

З мэтай узмацніць міжнародны статус Вялікага княства Літоўскага і сваё становішча Вітаўт двойчы (у 1429 і 1430 гг.) рабіў захады і ўчыняў зьезды наймагутнейшых валадароў Эўропы, каб прыняць каралеўскі тытул і карону. Каранацыя Вітаўта была сарваная праз дзеяньні польскіх магнатаў.

Гісторыя пад знакам Пагоні. Вітаўт

 

Вандроўка ў мінулае – Вітаўт

 

Князь Вітаўт – балет па п’есе Аляксея Дударава

 

Стары Ольса – Песьня а князю Вітаўце (песьня 15. стагодзьдзя)

You may also like...