Бел-чырвона-белы сьцяг на Алімпійскіх гульнях

Беларускія спартоўцы ўпершыню прадстаўлялі на Алімпійскіх гульнях сувэрэнную Беларусь на зімніх гульнях у Альбэрвілі (1992) і летніх гульнях у Барсэлёне (1992).

Беларускі сьцяг упершыню быў пранесены на цырымоніі адкрыцьця гульняў у Альбэрвілі ў лютым 1992 году. Беларускія спартоўцы тады выступалі ў складзе аб’яднанай каманды краінаў СНД, дзе былі прадстаўленыя былыя рэспублікі СССР, акрамя краінаў Балтыі.

Адкрыцьцё гульняў у Альбэрвілі, 8 лютага 1992 г :

Адкрыцьцё гульняў у Барсэлёне, 25 ліпеня 1992 г., вялікі беларускі сьцяг – у другім шэрагу:

Самастойная беларуская каманда ўпершыню выступала на зімніх гульнях у Лілегамэры (1994) пад бел-чырвона-белым сьцягам.

Відэа: Радыё Рацыя