Антысавецкае паўстаньне ў Барысаве – 16.03.1919

16-18 сакавіка 1919 адбыліся антысавецкія беспарадкі ў Барысаве, вядомыя як Барысаўскае антысавецкае паўстаньне.

Бальшавікі спрабавалі арганізаваць мабілізацыю мясцовага насельніцтва на вайну супраць Польшчы, а таксама пачалі рэквізіцыю ў мясцовых жыхароў маёмасьці і харчаваньня на патрэбы Чырвонай арміі. У адказ на гэта ў Барысаве пачаліся беспарадкі сярод сагнаных на мабілізацыю жыхароў: былі разгромленыя савецкія органы ўлады, пасьля чаго людзі разышліся па дамох. У наступныя дні бальшавікі ўчынілі хвалю рэпрэсій супраць актыўных удзельнікаў паўстаньня, многія былі расстраляныя.

You may also like...