Аднаўленьне незалежнасьці Беларусі – 25.08.1991

Pro-independence demonstration in Minsk, August 1991

25 жніўня 1991 года Вярхоўны СаветБССР надаў Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі, прынятай у 1990 годзе, сілу канстытуцыйнага закону. Разам з гэтым былі прынятыя пастановы пра “дэпартызацыю” органаў дзяржаўнай улады (гэта значыць, касаваньне абавязковага дамінаваньня камуністычнай партыі ўва ўсіх органах улады), а таксама пра часовую забарону КПСС.

Такім чынам Беларусь пасьля больш як 70 гадоў савецкае акупацыі зноў афіцыйна рабілася сувэрэннаю дзяржавай.

Пастанова аб наданьні статуса канстытуцыйнага закону Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце

Пастанова аб забесьпячэньні палітычнай і эканамічнай самастойнасьці Беларусі

Пастанова аб дэпартызацыі органаў дзяржаўнай улады і кіраваньня Беларусі

Пастанова аб часовым прыпыненьні дзейнасьці КПБ-КПСС на тэрыторыі Беларусі

Дакумэнты з асабістага архіву Лявона Дзейкі, былога дэпутата Вярхоўнага Савета Беларусі ад Беларускага Народнага Фронту.

You may also like...