Адкрыцьцё амбасады Рэспублікі Беларусь у Нямеччыне, 1994 г. (Відэа)

Урачыстае адкрыцьцё амбасады Рэспублікі Беларусь у Нямеччыне, Бонн, 4 сакавіка 1994 г.

Прысутнічалі амбасадар Пётра Садоўскі, Міністар замежных справаў Пятро Краўчанка, зь нямецкага боку – дзяржаўны сакратар Міністэрства замежных справаў Дытэр Каструп (Dieter Kastrup).

Амбасада разьмяшчалася па адрасе Fritz-Schäffer-Straße 20, але ў 1996 годзе была пераведзеная ў Бэрлін, які зноў стаў паўнавартаснай сталіцай Нямеччыны пасьля ўзьяднаньня краіны.

You may also like...