Савецкія дэпартацыі зь Беларусі ў чэрвені 1941 г.

14 чэрвеня 1941 г. пачалася буйнамаштабовая дэпартацыя з акупаваных СССР Заходняй Беларусі, краінаў Балтыі, Заходняй Украіны і Бэсарабіі (Малдовы). Дзясяткі тысячаў мірных жыхароў былі выселеныя ў аддаленыя раёны СССР.

Людзей, у тым ліку жанчын, дзяцей старыкоў, тыднямі везьлі ў вагонах для жывёлаў і сялілі ў непрыдатныя для жыцьця раёны Сыбіру і Казахстану. Сотні людзей гінулі пад час перавозкі ў бесчалавечых умовах.

Зь Беларусі толькі за чэрвень 1941 году было дэпартавана больш за 20 тысячаў чалавек.

Дэпартацыі былі перарваныя толькі нападам гітлераўскай Нямеччыны на СССР 22 чэрвеня.

14 чэрвеня адзначаецца ў Латвіі, Эстоніі і Літоўскай Рэспубліцы як дзень памяці ахвяраў савецкіх дэпартацый.


Дэпартацыя 19-21 чэрвеня 1941 года, або Пра што трэба памятаць берасцейцам

Советские массовые депортации из Латвии

Coвeтcкиe депортации из Эстонии в 1940-х годах